Слухаць Рэгі Радыё Дабранач Анляйн
DUB LECTURE #1: Rebelsteppa & Prophet P | 30.11
"Each one teach one inna Babylon" - выраз, які стаў крылатым у рэгі-выканаўцаў па ўсім сьвеце. Ідэя аб тым, што кожны чалавек можа стаць настаўнікам для іншага ўзьнікла не на пустым месцы. На Ямайцы і ў Англіі, нягледзячы на вялікую папулярнасць рэгі, радыё і тэлебачаньне былі зачыненыя для музыкі бедных цёмнанаскурых жыхароў гетта. Толькі шчасьліўцы, такія як Боб Марлі, траплялі ў "скрыню" і ў ратацыі на вядомых радыёстанцыях. Для астатніх адзіным сродкам "мас-медыя" былі гукасісітэмы. Кожны, хто хацеў нешта данесьці да людзей, мог напісаць песьню і яе б пачулі сотні людзей на дыскатэцы. А калі песьня мела посьпех на гукасістэме, то хутка выходзіла на вінілавай плытцы - і аўдыторыя павялічвалася да тысяч слухачоў.
У новым тысячагоддзі сітуацыя амаль не зьмянілася. Калі б не інтэрнэт, гукасістэмы так і засталіся бы адзіным "рупарам" для аматараў рэгі і даба...
Даб Лекцыі - такую назву мы надалі серыі нашых вечарынаў.
Каб спасьцігнуць усю глыбіню культуры рэгі і даба недастаткова націснуць кнопку "play" на прайгравальніку. Мы хацелі б надаць нашым вечарынам адукацыйны аспэкт. Факты з гісторыі, прагляд фільмаў, класічныя хіты і навінкі рэгі/даб музыкі на сапраўднай гукасістэме, а таксама госьці з блізкага і далёкага замежжа. Усё гэта і не толькі, вы даведаецеся,пачуеце і ўбачыце на гуке Даб Ровар.
Гасьцямі першай Даб Лекцыі будуць:
Заслужаны акадэмік Расійскай Акадэміі Даба, дацэнт катэдры тяжкіх даб-канcтрукцый, доктар гукасістэмных навук, шаноўны Rebelsteppa (Масква, РФ).
Рэктар Архангельскага Інстытута Дыджэінга, дацэнт кафэдры прыкладнога рагамафіна, кандыдат мікрафонных навук, шаноўны Prophet Panama (Архангельск-Масква,РФ).
Намесьніца дырэктара Расійскага Нацыянальнага Вінілавага архіва рэгі і даба, загадчыца Цэнтральнай маскоўскай фанатэкі рутс кілераў, шаноўная Lioness Ciello (Масква, РФ)
А таксама ўвесь настаўніцкі склад і ўсё абталяваньне гукасістэмы Даб Ровар:
сп. Салома, сп. Каранёвы і сп. Жахлівы.
Першая Даб Лекцыя мае адбыцца ў аўдыторыі Shelter DJ Bar а 23.00, 30 лістапада, па адрасе вул. Ванеева 3, стадыён "Трактар".
Кантроль на ўваходзе / абмежаваньне па ўзросьце +18.
Кошт: 50 000 руб. з флаерам, 60 000 руб. на ўваходзе, 70 000 для ўсіх пасьля 00.00.
Не перашкаджайце і не перабівайце "выкладчыкаў", паважайце іншых "студэнтаў" і ўдзельнікаў! Будзьце адэкватнымі і не спазьняйцеся!
Адна Любоў!
http://vk.com/dub_lecture1