Слухаць Рэгі Радыё Дабранач Анляйн
Dub Lecture # 4 | Wolde Egziabher (LT) | 25.11 Minsk @ Верх
Гэтым разам, у чацьвёртай па ліку эдыцыі Дабовай Лекцыі, нашым госьцем стане заснавальнік і рухавік Wolde Egziabher Sound System — Pavel Ras Wolde.
Wolde Egziabher - студыя гупазапісу і гукасістэма зь Вільні, Літва, асноўным і адзіным заняткам якіх з'яўляецца прасоўваньне і папулярызацыя рэгі і даб музыкі.
Падавалася б, усяго толькі 180 км, але ў першы раз поплеч у Беларусі, Wolde Egziabher разам з гукасістэмай Даб Ровар зьбіраюцца ўрэшце рэшт нагадаць Менску, што такое сакавіты бас і бубны сапраўднай рэгі музыкі, і што такое медытацыя на добрым гуку.
Для вас заграюць:
✡ WOLDE EGZIABHER (Літва)
✡ Гукасістэма Даб Ровар у поўным складзе
Line-up:
19:00 - 20:00 - Doors Open, Sound Warm up
20:00 - 22:00 - Dub Rovah in a Session
22:00 - 01:00 - Wolde Egziabher
Час: Субота 25 лістапада з 19.00 да 01.00
Кошт: 10р. (5р. да 20:00).
Госьці сталіцы: 5р. пры наяўнасьці квітка.
#dubrovah #dublecture #reggae #dub #minsk #soundsystem
___________________________________________________________________________________
"Each one teach one inna Babylon" – выраз, які стаў крылатым у рэгі-выканаўцаў па ўсім сьвеце. Ідэя аб тым, што кожны чалавек можа стаць настаўнікам для іншага ўзьнікла не на пустым месцы. На Ямайцы і ў Англіі, нягледзячы на вялікую папулярнасць рэгі, радыё і тэлебачаньне былі зачыненыя для музыкі бедных цёмнанаскурых жыхароў гетта. Толькі шчасьліўцы, такія як Боб Марлі, траплялі ў "скрыню" і ў ратацыі на вядомых радыёстанцыях. Для астатніх адзіным сродкам "мас-медыя" былі гукасісітэмы. Кожны, хто хацеў нешта данесьці да людзей, мог напісаць песьню і яе б пачулі сотні людзей на дыскатэцы. А калі песьня мела посьпех на гукасістэме, то хутка выходзіла на вінілавай плытцы – і аўдыторыя павялічвалася да тысяч слухачоў.
У новым тысячагоддзі сітуацыя амаль не зьмянілася. Калі б не інтэрнэт, гукасістэмы так і засталіся бы адзіным "рупарам" для аматараў рэгі і даба...
___________________________________________________________________________________
Даб Лекцыі – такую назву мы далі серыі нашых вечарынаў.
Каб спасьцігнуць усю глыбіню культуры рэгі і даба недастаткова націснуць кнопку "play" на прайгравальніку. Мы хацелі б надаць нашым вечарынам адукацыйны аспэкт. Факты з гісторыі, прагляд фільмаў, класічныя хіты і навінкі рэгі/даб музыкі на сапраўднай гукасістэме, а таксама госьці з блізкага і далёкага замежжа. Усё гэта і не толькі, вы даведаецеся,пачуеце і ўбачыце на гуке Даб Ровар.
___________________________________________________________________________________
Wolde Egziabher is a recording studio and soundsystem based in Vilnius, Lithuania, dedicated to promoting roots reggae and dub music. Travelling with soundsystem all over baltics and playing in original style wherever there is need for a deep and spiritual music. Let the music play!
#dubrovah #dublecture #reggae #dub #minsk #soundsystem
http://soundsystem.reggae.by
"ВЕРХ" Адкрытая Прастора, вуліца Куйбышава 22
25 November at 7:00 pm — 26 November at 1:00 am